ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ ШЭ́РАГ,

абагульненне паняцця лікавага шэрагу на выпадак, калі яго членамі з’яўляюцца сапраўдныя ці камплексныя функцыі, зададзеныя на некаторым мностве. Калі Ф.ш. збягаецца ў кожным пункце зададзенага мноства, то яно наз. вобласцю збежнасці. Метад раскладання функцый у Ф.ш. з’яўляецца эфектыўным метадам вывучэння функцый, вылічэння і ацэньвання інтэгралаў, рашэння розных ураўненняў (напр., алг., дыферэнцыяльных, інтэгральных) і інш. Гл. таксама Асімптатычны выраз, Тэйлара шэраг, Фур’е шэраг.

т. 16, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)